
«Надыходзіць светлае свята Нараджэння Хрыстова, але на галоўнай елцы Дрыбіна ўсталяваная не Калядная зорка, а чырвоная савецкая. Пад гэтай зоркай былі закатаваныя тысячы святароў і разбураныя тысячы храмаў за савецкім часам», - адзначыў Юркоў у скарзе, прыгадаўшы і пра мільёны нявінных ахвяраў камунізму.
Як грамадзянін Рэспублікі Беларусь сябра Рады Руху запатрабаваў прыняць меры для выпраўлення гэтага становішча.

Адзначым, што гэта не адзіная елка, якую ў Беларусі ўпрыгожылі савецкім сімвалам. Сябра Руху "За Свабоду" Алесь Зайцаў сфатаграваў такую ж у Ваўкавыску.

