
15 снежня у Брэсцкім абласным судзе каардынатар Руху «За Свабоду» па Брэсцкай вобласці Юрый Казакевіч і кіраўнік баранавіцкай суполкі Уладзімір Гундар абскардзяць рашэнне баранавіцкага суда. Яны пакараныя штрафам за збор подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага-сцяга.
14 снежня Юрыя Казакевіча таксама судзілі за ўдзел у шанаванні памяці паўстанцаў Каліноўскіх у Свіслачы. Пакуль вынікі гэтага суда невядомыя.


21 снежня адбудуцца адразу два працэсы ў Лідскім судзе. Суддзі ў адзін і той жа час, 11 гадзінаў, вырашаць ці парушалі заканадаўства каардынатар Руху «За Свабоду» па Гродзенскай вобласці Вадзім Леван і сябра Руху Вітольд Ашурак. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве пад час ушанавання памяці паўстанцаў Каліноўскіх у Свіслачы.

22 снежня пройдзе разгляд касацыйнай скаргі сябра Руху «За Свабоду» Васіля Клімовіча ў Гарадзенскім абласным судзе. Мастоўскі суд аштрафаваў яго за ўдзел у акцыі ў Свіслачы, на якой яго не было.
