Разгляд справы пачаўся з двухгадзінным спазненнем. Па словах Скрабутана, была згубленая сама справа. Пасля справу ўсё ж знайшлі, аднак суддзя прыняла рашэнне накіраваць пратакол на дапрацоўку. «Там не было ўказанае месца правапарушэння, не ўказана, якія нормы права я парушыў», — патлумачыў актывіст Руху «За Свабоду».
«Гэта абсурдная сітуацыя, калі людзям не даюць магчымасці спакойна адзначаць святы — на восеньскія Дзяды беларусы спрадвеку ўшаноўвалі памяць сваіх продкаў, а нават, здаецца, да сярэдзіны
Ён з лёгкім аптымізмам тлумачыць прычыны пераносу суда.
«Сённяшні выпадак падчас суду, калі пратакол вырашылі адправіць на дапрацоўку, магчыма, — спосаб неяк спыніць гэтае абсурднае судзілішча ды паціху справу замяць. Было б прыемна», — заключыў сябра Руху.
Скрабутана прыйшлі ў суд падтрымаць грамадскія актывісты, у тым ліку прыхільнік Руху «За Свабоду» Сяргей Пятрухін.
