Некалькі дзён таму Меляшкевіч выступіў арганізатарам сустрэчы дэпутата Ганны Канапацкай і жыхароў аварыйнага дому.
На сённяшняй сустрэчы прысутнічалі двое жыхароў дома, чые кватэры стала затапліваюцца, Юрый Меляшкевіч і некалькі прадстаўнікоў ЖРЭА.
«Мы агледзілі стан тэхнічнага паверху. Адразу была заўважная шматгадовая нядбайнасць, якая прывяла да стратаў жыхароў дома. Прычым, тэхнічна рашыць праблему вельмі проста, нічога складанага няма», — распавёў пра сённяшнюю сустрэчу Меляшкевіч.
Па ягоных словах, для вырашэння праблемы трэба замяніць паддоны-выпарвальнікі, якія патрэбныя, каб назапашваць дажджавую ваду і не прапускаць яе далей. Па словах прадстаўніцы ЖРЭА яны ўжо вырабленыя, знаходзяцца ў фірме-выканаўцы.
«Тры паддоны, прадугледжаныя канструкцыяй дома. Але тыя „новыя“, што яны паставілі вельмі хутка прахудзіліся», — адзначыў Юрась Меляшкевіч.
Па ягоных словах, у гэтым доме залівае кватэры з 12 па 5 паверх.
«Не былі прадстаўленыя дакументы: ні дамовы, ні акты прыёмкі», — падкрэсліў Меляшкевіч.
«Ужо больш 10 год ідзе нашая вайна з ЖЭС: кожныя тры гады нас топіць, кожныя тры гады спрабуем дабіцца, каб прынялі меры. Устанавілі быццам новыя паддоны, але тры гады для металу — гэта не тэрмін», — адзначыла жыхарка дома Екацярына Янушкевіч.
Цяпер ЖРЭА павінная пералічыць грошы за паддоны


