Новости Новости Беларуси

Власти отказались переименовать улицу в Слуцких повстанцев

Власти отказались переименовать улицу в Слуцких повстанцев

3877 просмотров Слуцк
Слуцкие власти проигнорировали 550 подписей, собранных за переименование улицы Комсомольской в Слуцких повстанцев.

У пачатку лістапада актывісты, у тым ліку старшыня Мінскай абласной арганізацыі Руху «За Свабоду» Віталь Амяльковіч, перадалі ў райвыканкам подпісы пад калектыўным зваротам аб перайменаванні вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў.

«Мы разам з Зінаідай Цімошак аднеслі ў Слуцкі райвыканкам 550 подпісаў грамадзянаў (з каторых канкрэтна случакоў было каля 500) пад калектыўным зваротам аб перайменаванні ў горадзе вуліцы Камсамольскай у вуліцу Слуцкіх паўстанцаў. Пасля гэтага з таго боку адносна ініцыятывы нам не паведамлялася нічога», — распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.

Па ягоных словах, у канцы лістапада ён «амаль выпадкова даведаўся, што мясцовая ўлада быццам бы ініцыюе грамадскія слуханні наконт перайменавання, нехта там бачыў нейкую абвестку ў будынку гімназіі № 1, што як раз знаходзіцца па той вуліцы».

«Выдатная ж навіна, папярэдзіў некаторых зацікаўленых асобаў, вырашыў абавязкова запрасіць іх на такія слуханні. Зраніцы прыйшоў у тую гімназію, пачаў шукаць абвестку ў фае. Не знайшоў. Запытваюся ў працаўніцы на вахце, дзе і што. „А, дык гэта ўжо ўчора адбылося“», — прыгадаў Амяльковіч.

Па ягоных словах, вахцёрка паспяшалася яго супакоіць: «Не перажывайце, вашу вуліцу ніхто перайменоўваць не будзе!».

«Калі тая працаўніца даведалася, што я як раз адзін з ініцыятараў таго пераіменавання, пачала спрабаваць даказаць, што гэта нікому не трэба. У тым ліку і мне. На маё простае пытанне, ці ведае яна ўвогуле нешта пра Слуцкі збройны чын, адказала, што не ведае, але „Мала лі што тут адбывалася ў іншыя стагоддзі“», — дадаў абласны каардынатар Руху «За Свабоду».

Афіцыйны адказ Слуцкі райвыканкам даслаў толькі праз некалькі дзён. «Для ўсталявання меркавання грамадзянаў, якія пражываюць па вуліцы Камсамольскай у горадзе Слуцку, 24 лістапада Слуцкім раённым выканачым камітэтам быў праведзены сход грамадзянаў, пад час якога жыхары вуліцы Камсамольскай выказалі меркаванне супраць перайменавання вуліцы», — сказана ў адказе за подпісам старшыні райвыканкаму.

Колькі людзей прысутнічала на слуханнях, у адказе не ўдакладняецца. Акрамя таго, улады не палічылі неабходным запрасіць ініцыятараў кампаніі перайменавання. Віталь Амяльковіч і Зінаіда Цімошак плануюць абскардзіць рашэнне райвыканкама ў Мінскім абласным выканкаме.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #476 01.03.2017 12:54 @ Доброслав

    Не пригласили инициаторов? О чём вы говорите?! Вот видео, где сам Виталий Амелькович выступает перед залом людей, а они выражают активное несогласие.

    http://slutsk-gorod.by/novosti/item/mestnye-zhiteli-edinoglasno-vyskazalis-protiv-pereimenovaniya-ulitsy-komsomolskoj-v-ulitsu-slutskikh-povstantsev

Последние новости