Судовы працэс над сябрам Руху «За Свабоду» Дзмітрыем Кантаровічам па абвінавачванні ў незаконным пікетаванні пад час збора подпісаў у падтрымку бел-чырвона-белага сцяга распачаўся 21 лістапада. Пасля гэтага паседжанні некалькі разоў пераносіліся. Першы раз, каб запрасіць сведку і атрымаць відэаздымкі ад РАУС, аднак міліцыя відэа не прадставіла і суд быў адкладзены да 30 лістапада.
30 лістапада працэс доўжыўся блізу пяці гадзінаў. Суддзя з Дзмітрыем Кантаровічам і ягоным адвакатам пераглядалі відэа з камераў вонкавага назірання. Па дадзеных актывістаў Руху «За Свабоду», якія былі на судзе, відэа не пацвердзіла віну Дзмітрыя.
«Суддзя даў 20 базавых, тыпа за пікет. Нібыта ствараў масоўку Вользе Нікалайчык», — адзначыў пасля суда Кантаровіч.
Яны з адвакатам плануюць абскардзіць рашэнне суддзі, дадаў ён сайту Pyx.by.
«Прайшлі тры пасяджэння суда, была выдаткаваная куча сродкаў, удзельнікі праглядзелі
Па ягоных словах, відавочна, што «прысуд адбыўся праз працэдуру тэлефоннага права — суддзя стала рабіў перапынкі і думаў над прысудам недзе ля гадзіны».
