Новости Новости Беларуси

Юрий Губаревич: У власти нет защиты от российской пропаганды

Юрий Губаревич: У власти нет защиты от российской пропаганды

2727 просмотров Минск
О том, почему российские пропагандисты так свободно чувствуют себя в Беларуси, рассказывает председатель движения «За свободу» Юрий Губаревич.

Падчас выступу ў сталічным Палацы рэспублікі крамлёўскага прапагандыста Уладзіміра Салаўёва зала хаця была напалову пустая, але знайшліся і тыя, хто вырашыў за грошы «прамыць» сабе мазгі. Хто гэтыя людзі?

Юрась Губарэвіч: Не ведаю, як там напаўнялася зала, але некалькі сот чалавек маглі прыйсці на Салаўёва па сваёй добрай волі. Але гэтыя лічбы не павінны моцна ўражваць, бо шмат хто не разбіраецца ў палітычным падтэксце яго выказванняў на тэлебачанні, а таму вырашылі проста прыйсці і паглядзець на вядомага публічнага чалавека. Хаця прыхільнікі «русского мира», безумоўна, былі, бо расейская прапаганда працуе без абмежаванняў у Беларусі, і значная колькасць беларусаў жывуць тымі ж падзеямі, што жыве і сярэдні расейскі грамадзянін.

РР: Салаўёў ананімную запіску з залы зачытаў: «Забярыце нас, як Крым...» Гэта такая рэжысура альбо шчырае памкненне стаць часткай Расеі асобных беларусаў?

Юрась Губарэвіч: Магла быць і рэжысура, бо цудоўна зразумела, што менавіта гэтая ананімная пісулька і павінна была выклікаць найбольшы рэзананс і абмеркаванне . Але ж нельга выключаць і тое, што ў зале маглі быць звычайныя эксцэнстрычныя асобы. І ў дадзенай сітуацыі гэта ўжо праблема беларускіх уладаў. Калі яны фармальна адказныя за захаванне незележнасці, але рэальна дапускаюць магчымасць прамывання мазгоў беларускім грамадзянам, то значыцца не варта здзіўляцца, чаму ёсць такія погляды ў грамадстве.

РР: А чаму ўлады дазваляюць гэта рабіць расейскім прапагандыстам?

Юрась Губарэвіч: Напэўна, не хочуць дразніць Маскву, баяцца гэта рабіць. Але з іншага боку яны і не могуць нешта якасна супрацьставіць гэтай прапагандзе.

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости