Да помніка літаратару ўсклалі кветкі, паставілі знічкі.
Збірацца ў парку ў дзень нараджэння Караткевіча каля ягонага манумента — даўняя віцебская традыцыя. Сёлета сюды прыйшло больш за дзесяць чалавек. Аматары літаратуры і грамадскія актывісты чыталі вершы класіка.


Уладзімір Караткевіч нарадзіўся 26 лістапада 1930 года ў Оршы. Ён не толькі аўтар шматлікіх паэтычных і драматургічных твораў, а яшчэ і першаадкрывальнік жанру гістарычнага дэтэктыва ў беларускай літаратуры.
Пісьменнік любіў казаць: «…Пісаць трэба так, каб вашы кнігі з бібліятэк кралі. Мае крадуць». Караткевіча цікава чытаць і перачытваць — кожны раз адкрываецца нешта новае…
Фото: Игорь Матвеев
