«Акцыя пройдзе 26 лістапада, у суботу, у традыцыйным фармаце: другі год запар мы праводзім шэсце, раней падавалі толькі на мітынг», — распавёў сайту Pyx.by Амяльковіч.
Ён адзначыў, што ў гэтым годзе шэсце будзе больш працяглым па маршруце. «Плануецца даволі шмат удзельнікаў. Асобна ад Мінску плануюць пад’язжаць іншыя рэгіёны. Чакаю, што будзе яшчэ лепей чым у мінулым годзе, бо да арганізацыі акцыі далучыўся Рух «За Свабоду», — дадаў абласны каардынатар.
Амяльковіч падкрэсліў, што гадавіна Слуцкага збройнага чыну — важная і знакавая падзея.
Указаны ў заяўцы маршрут акцыі такі:
У 14:30 збор удзельнікаў ля кінатэатра «Беларусь» у Слуцку.
У
У 15:15 пачнецца мітынг.
На 16:00 запланаванае заканчэнне акцыі.
Нагадаем, што ў гэтым годзе заяўнікамі акцыі ў Слуцку сталі старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, кіраўнік Мінскай абласной суполкі Руху Віталь Амяльковіч і намеснік старшыні Партыі БНФ Ігар Лялькоў.

