Новости Новости Беларуси

Губаревич: ЕС следует работать с гражданским обществом, а не с Палатой представителей

Губаревич: ЕС следует работать с гражданским обществом, а не с Палатой представителей

2450 просмотров Минск
Представители Комитета по политике и безопасности Совета ЕС встретились с белорусской оппозицией.

«Палата прадстаўнікоў — на сёння гэта дэкаратыўны орган, які патрэбны для імітацыі наяўнасці дэмакратычных інстытутаў у Беларусі. Гэта паказалі і апошнія парламенцкія выбары», — заявіў на сустрэчы з дэлегацыяй ЕС старшыня Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч.

Ён падкрэсліў, што ў выніку «не мае сэнсу рабіць акцэнт на развіццё міжпарламенцкіх стасункаў да таго часу, як у Беларусі пройдуць першыя сапраўдныя выбары».

Старшыня Руху «За Свабоду» прапанаваў ЕС засяродзіцца, па-першае, на працы з беларускім грамадствам праз незалежныя СМІ і структуры грамадзянскай супольнасці. Па-другое, у выпадку неабходнасці працы па такіх пытаннях як, напрыклад, адмена смяротнага пакарання, рэформы эканомікі ці выбарчага заканадаўства, камунікаваць наўпрост з тымі органамі ўлады, якія прымаюць рашэнні.

«Сярод іх адсутнічае Палата прадстаўнікоў», — падкрэсліў Губарэвіч.

У сваю чаргу прадстаўнікі Камітэту па палітыцы і бяспецы Савета ЕС распавялі пра свае чаканні ад сустрэчаў з уладамі і тэмы, якія ўздымаліся. Па словах чальцоў дэлегацыі Еўрасаюзу, яны звярталі ўвагу на праблемы з рэгістрацыяй і перашкоды ў працы грамадскіх аб’яднаннях, вялі размову пра выбарчую рэформу, казалі пра аднаўленне ў правах былых палітвязняў, выказвалі засцярогі ў сувязі са з’яўленнем новых.

«Гэта важныя тэмы, на ўзняцці якіх стала настойвае беларуская апазіцыя», — заключыў Юрась Губарэвіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости