Абодва суды адбыліся 10 лістапада.
Па дадзеных міліцыі, Марчанка выкрыкваў лозунгі «Свабоду Пальчысу!», «Ганьба!» і трымаў у руках плакат і бел-чырвона-белы сцяг. Доказамі «злачынства» сталі фота, відэаздымкі і паказанні міліцыянтаў.
«Я прызнаў сваю віну, — сказаў сайту Pyx.by актывіст Руху. І дадаў, што прызнаў віну не ў злачынстве, а згадзіўся, што трымаў сцяг, знаходзіўся ля суда і падтрымліваў Пальчыса, у выніку суддзя дала мінімальны штраф.
„У суддзі не было выйсця, апраўдальнага прысуду ў нашых умовах быць не магло. Але я не раскайваюся ў тым, што зрабіў, і гатовы падтрымліваць грамадскіх актывістаў і ў будучыні“, — падкрэсліў Алесь Марчнанка.
На 25 базавых быў аштрафаваны актывіст Руху „За Свабоду“ Віктар Кулак. На судзе актывіст не быў, але гэта не перашкодзіла суддзі прызнаць яго вінаватым. У доказы традыцыйна выказалі сведкі-міліцыянты. Так, міліцыянт Куранкоў распавёў, што 17 кастрычніка Віктар Кулак трымаў у руках бел-чырвона-белы сцяг, на заўвагі не рэагаваў і крычаў „Свабоду Пальчысу!“.
„Не гледзячы нi на што, я не адчуваю сябе вiнаватым. Страху няма. I, што самае галоўнае, я адчуў пачуцце салідарнасці i годнасцi справы у падтрымку палiтычназняволеных. Гэта справа годная i патрэбная. Бо, калi iснуе асоба,закон альбо палiтычная сiла, якая парушае права альбо годнасць нейкага чалавека, то такое ж самае можа адбыцца i з вамi. З любым. Таму i трэба абараняць i падтрымлiваць адзiн аднаго“, — адзначыў актывіст Руху „За Свабоду“.
А тыя, хто займаюцца „чорнымi справамi“ (знiшчае беларускую мову,культуру, дзяржаўны суверэнітэт) — той будзе пакараны». «Гэта адназначна», — дадаў Віктар Кулак.
Ён таксама звярнуў увагу на тое, што судовы працэс вёў суддзя Маскоўcкага раёну Казак Вiктар Уладзіміравіч, а ягонае поўнае імя Кулак Вiктар Уладзiміравiч.
Адзначым, што пад час акцыяў салідарнасці былі складзеныя некалькі пратаколаў і на сяброў Руху «За Свабоду». Вядома, што 17 лістапада пройдзе яшчэ адзін суд над Віктарам Кулаком.
