Паводле Алеся Зарэмбюка, гэтым самым чыноўнік парушыў закон аб грамадскіх арганізацыях.
Зарэмбюк: «Я звярнуўся ў Мастоўскі райвыканкам як прадстаўнік зарэгістраванай рэспубліканскай арганізацыі рух „За свабоду“. Аднак замест таго, каб згодна з законам прадставіць мне інфармацыю, яны пачалі яе утойваць. Думаю, мясцовым уладам ёсць што хаваць. У сувязі з гэтым я абавязкова звярнуся ў пракуратуру з патрабаваннем аднаўлення законнасці і прадстаўлення інфармацыі аб запланаваных супрацьпаводкавых мерапрыемствах».
Паводле звестак Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС, некаторыя населеныя пункты Мастоўскага раёну ў сувязі з раставаннем снегу могуць быць затопленыя.
