
«Як была бура, баялася, што дрэва сюды паваліцца, зломіць мне раму і сцяну», — у кватэры на вуліцы Каліноўскага нас сустрэла пенсіянерка Вольга Андрэеўна, у суседнім пакоі ляжыць яе маці ветэран працы,
Вольга Андрэеўна адразу павяла на кухню і адчыніла вакно: каб дастаць да галінаў дрэва не трэба было прыкладваць асаблівых намаганняў.


Па словах пенсіянеркі, змаганне з камунальнікамі цягнецца ля двух год: яна неаднаразова звярталася ў службу 115, але там раілі пацярпець: не сезон для абрэзкі. Апошняя размова была зусім нядаўна, але і яна не дала вынікаў.
«Дрэва — мёртвае, летам лісце толькі на канцах галінаў», — працягнула Вольга Андрэеўна. Але і гэтага, па яе словах, дастаткова для нязручнасцяў у кватэры: з гэтага лісця нацякае вады на старое вакно, пад якое даводзіцца падкладаць анучу, каб не затапіць суседку знізу.



Жанчына распавяла, што дрэвы пасаджаныя ў 1963 годзе, і з таго часу ніхто іх абрэзкай ніводнага разу не займаўся. Аказалася, што праблемаў з імі навокал даволі шмат.
«Юрачка, ідзі сюды, што пакажу», — звяртаецца Вольга Андрэеўна да Юрася Губарэвіча і вядзе ў іншы пакой, адтуль бачна дрэва, у якога зламаны сук. Пенсіянерка таксама прыгадвае пра дрэва, якое нядаўна ўпала на плот дзіцячага садку і даволі моцна яго пагнула.


Жанчына шчыра прызнаецца, што на выбарах галасавала за Губарэвіча. «Галасавала за вас, каб вы дэпутатам былі. Але там сядзяць манюкі. Я на прэзідэнцкіх выбарах галасую не за Лукашэнку, але перамагае заўсёды ён», — адзначыла жанчына.
«Гаспадыня кватэры,
