

У акцыі памяці ўдзельнічала каля 12 чалавек. Сярод прысутных былі заўважаныя Мікола Статкевіч, Марына Адамовіч, Зміцер Дашкевіч, Павал Пракаповіч, Максім Вінярскі, Наталля Гарачка-Басалыга, Вольга Мікалайчык, Ніна Багінская, Леанід Кулакоў. На большасць з іх былі складзеныя адміністратыўныя пратаколы. Была таксама правакацыя і спроба затрымання Паўла Пракаповіча.

Нагадаем, 29 кастрычніка грамадскасць адзначае ў Беларусі Дзень памяці ахвяраў палітычных рэпрэсій. Агулам, паводле падлікаў гісторыкаў, ад сталінскіх рэпрэсій у Беларусі пацярпела ад 600 тысяч да 1,5 мільёна чалавек.
Як паведаміў сябра Рады Руху "За Свабоду" Алесь Лагвінец, пасля акцыі ёсць затрыманыя: Зміцер Дашкевіч, Уладзь Яроменка ды Зміцера Пальчэўскі, Наталля Басалыга-Гарачка.
