Новости Новости Беларуси

Милиция не нашла российских нашивок в своих рядах

Милиция не нашла российских нашивок в своих рядах

2942 просмотра Слуцк
Милиция провела проверку по обращению координатора Движения «За Свободу» по Минской области Виталия Амельковича. Он требовал разобраться, действительно ли на футбольном матче присутствовали милиционеры с российскими нашивками.

«Аддзелам унутраных справаў Слуцкага райвыканкама праведзеная праверка па вашай заяве аб тым, што перад пачаткам і падчас матчу паміж камандамі вышэйшай лігі па футболе СФК „Слуцк“ і ФК „Нафтан“ (Наваполацк) супрацоўнікі міліцыі пры выконванні сваіх абавязкаў па забеспячэнню грамадскага парадку, працавалі ў службовай форме з нашыўкамі замежнай дзяржавы», — сказана ў адказе з Слуцкага РАУС Амяльковічу.

Па дадзеных міліцыі, «пад час правядзення праверкі паказаныя вышэй факты не знайшлі свайго пацверджання».

У РАУС паведамілі, што гэтае рашэнне можа быць абскарджанае.

7 кастрычніка міліцыя апытала Амяльковіча па ягонай заяве. У прыватнасці, стала вядома, што ў міліцыі ёсць відэазапіс усіх, хто праходзіць праз галоўны ўваход на стадыён. Да таго ж міліцыянты задавалі і пытанні, якія не тычыліся непасрэдна справы: напрыклад, спрабавалі даведацца, сябрам якіх арганізацыяў ён з’яўляецца, з кім пражывае па месцы рэгістрацыі і інш.

«Калі я нагадаў, што мяне не задавальняе, што справа можа зацягнуцца і што, на мой погляд, вельмі лёгка проста ўзяць і апытаць сведкаў і вызначыць, хто ж там з міліцыянтаў быў на галоўным уваходзе на стадыён, мне адказалі, што ў маім выпадку тэрміны будуць выкананы як мае быць», — адзначыў абласны каардынатар Руху.

Віталь Амяльковіч таксама нагадаў следчаму, «якой дзяржаве яны давалі прысягу і што такія паводзіны (нашываць невядома што на форму) — гэта абуральна і непрыстойна для супрацоўнікаў міліцыі».

«Іншага адказу з міліцыі я і не чакаў, бо, натуральна, што яны самі сябе будуць абараняць і ні ў нічым падобным ніколі б не прызналіся», — заключыў Амяльковіч.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости