"На Ваўкавышчыне 22 кастрычніка было закрыццё футбольнага сезону-2016. Вырашылі сумясціць прыемнае з карысным і правялі дабрачынную акцыю #ДобрыйФутбол - арганізавалі збор цацак, адзення, памперсаў і інш. дзеткам з мясцовага дзіцячага дома. Хтосьці паклаў у скарбонку і грошыкі", - распавёў сайту Pyx.by сябра Руху "За Свабоду" Алесь Зайцаў.
Па ягоных словах, у той жа момант "каманда, складзеная з прадстаўнікоў Ваўкавыскай футбольнай лігі, пабарукалася з аб'яднанай камандай ФК "Змена" і ФК "Цэментнік"". Апошнія і перамаглі 5:7.
Акрамя матчу ў праграме свята былі выступы калектываў мастацкай самадзейнасці, конкурсы і гарачая гарбата, ну, і традыцыйная віктарына пра футбол і на каляфутбольны тэмат «Віктарына ад Алеся».
Фота Наталлі Дзямідавай



