«Для дзяржавы — гэта свята, а для нас дзень жалобы і смутку», — адзначыў Губарэвіч ў «Гарачым каментары» на «Белсат».
Па ягоным меркаванні, новае пакаленне беларусаў не ведае нічога пра «герояў» кастрычніцкай рэвалюцыі і не ведае, да якіх наступстваў прывёў той дзяржпераварот.
