«16 верасня 2016 г. на гарадскім стадыёне г.Слуцка адбываўся матч вышэйшай лігі па футболе паміж СФК „Слуцк“ і „Нафтан“ (Наваполацк). Перад пачаткам і падчас матча, як сцвярджаюць некаторыя відавочцы, на стадыёне пры нясенні службы па забяспячэнні грамадскага парадку працавалі супрацоўнікі міліцыі, на службовай форме якіх меліся нейкія, падобна на тое, самаробныя нашыўкі з сімволікай замежнай дзяржавы», — сказана ў заяве Амяльковіча.
Па ягоных словах, гэтая інфармацыя пацвярджаецца паведамленнямі ў сацыяльных сетках, з іх вынікае, што гэтыя верагодныя факты былі заўважаныя «перад уваходам на гарадскі стадыён, дзе і выконвалі свае службовыя абавязкі супрацоўнікі міліцыі».
«Асабліва абуральным выглядае тое, што як мінімум адзін супрацоўнік міліцыі, як гэта выглядае са слоў відавочцаў, дазволіў сабе дадзены непрыстойны ўчынак, выконваючы свой службовы абавязак у форме дзеючага супрацоўніка Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь у працоўны час і пры наяўнасьці шматлікіх сведкаў», — патлумачыў сябра Рады Руху.
Ён просіць праверыць выкладзеныя факты і правесці праверку, «прыняць меры па недапушчэнні ў будучым магчымых падобных праяў непрыстойных учынкаў падчас выканання сваіх службовых абавязкаў у форме дзеючага супрацоўніка МУС Рэспублікі Беларусь».
Сведкі з’яўлення нашыўкі распавялі ў анлайн-дыскусіі, што бачылі нашыўку як мінімум у аднаго супрацоўніка мясцовай міліцыі. Па іх словах, ён стаяў ля ўваходу ў стадыён і даглядаў людзей.


«Я мала сумняюся, што адразу некалькі сведкаў, не згаворваючыся маглі памыліцца ў тым, што яны бачылі. Сітуацыя выглядае вельмі абуральна», — пракаментаваў падзеі Амяльковіч сайту Pyx.by.
Па ягоных словах, яго «не вельмі здзіўляе ці здзівіць (калі той выпадак будзе пацверджаны пасля адпаведнай праверкі, хаця надзеі на такую кампетэнтную адпаведную праверку мала), што сярод супрацоўнікаў міліцыі будзе і нямала прыхільнікаў іншых замежных дзяржаваў і так званага „русского міра“».
«Але вельмі абурае, калі яны, не хаваючыся, па сведчаннях відавочцаў, выкарыстоўваць тую сімволіку падчас выканання службовых абавязкаў у форме. Ці у той яны тады дзяржаве выконваюць службу па забяспячэнні грамадскага парадку? Чаго чакаць ад такіх супрацоўнікаў са зброяй на поясе пры пэўных сітуацыях (калі разглядаць, як на ўсходзе Украіны сепаратысты дарваліся да ўлады пры маўклівай, а дэмастратыўнай згодзе мясцовай міліцыі)? І ці павялічвае такія дэманстратыўныя непрыстойныя учынкі давер і павагу да супрацоўнікаў МУС?» — запытаўся сябра Рады Руху.
(фота на прэв'ю прыведзенае ў якасці ілюстрацыі)
