Па дадзеных назіральнікаў, на ўчастке № 637 (блок абслугоўвання пры інтэрнатах БНТУ) 108 Каліноўскай акругі, па якой балатуецца першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, з 10 да 14.00 прагаласавалі 203 чалавекі, з 16 да 19.00 — 297. Па дадзеных камісіі, прагаласавалі 928 чалавек.

Акрамя таго, актыўна ішло датэрміновае галасаванне па уч. 610 (Беларускі дзяржаўны аграрны тэхнічны ўніверсітэт).
«Улады заўсёды рабілі стаўку на датэрмінова галасаванне як найменш абароненае ад фальсіфікацый. Колькасць выбаршчыкаў, што галасавалі датэрмінова, стала павялічвалася ад кампаніі да кампаніі. Але гэтым разам участковая камісія № 637 пры падтрымцы адміністрацыі інтэрната вырашыла пайсці на рэкорд», — пракаментаваў сайту Pyx.by галасаванне Юрась Губарэвіч.
Ён адзначыў, што на 637 участку за першы дзень датэрміновага галасавання ўжо прагаласавалі як мінімум 23%, а па дадзеных камісіі, больш чым у два разы больш — 44%.
Адзначым, што, па дадзеных ЦВК, 26% выбарцаў на апошніх парламенцкіх выбарах 2012 г. прагаласавалі датэрмінова.
(фота на прэв’ю Еўрарадыё)
