«Я не разумею, чаму менавіта 12 верасьня, бо гэтую акцыю можна праводзіць ужо і заўтра. Ужо відавочна, што сапраўдных выбараў у Беларусі няма. Гэта было зразумела ўсе 20 гадоў і па выніках гэтай кампаніі, хоць яна яшчэ ня скончылася.
Мы выкарыстоўваем любую нагоду, каб данесьці да выбарцаў патрабаваньне правядзеньня ў Беларусі свабодных, сумленных і празрыстых выбараў. І падчас самой кампаніі ў нас больш магчымасьцяў, каб данесьці да як мага большага кола людзей тое, што ў Беларусі выбараў няма. І тое, што яны павінны праводзіцца па іншым сцэнары, а ня так, як яны праводзяцца цяпер. Таму ня так важная дата, як важная штодзённая праца і ахоп як мага большай колькасьці людзей.
Нажаль, умовы пасьля 11 верасьня ня будуць спрыяць таму, каб правесьці эфэктыўную акцыю, каб людзі масава выйшлі на нейкі пратэст».
