Капітальны рамонт дому пачаўся ў сакавіку 2013 года. Аднак да гэтага часу шмат што не зроблена, у прыватнасці, не завершаная змена сістэмы ацяплення, ліўневая каналізацыя не цалкам падключаная да сетцы, ёсць праблема са смеццезборам, не праведзены рамонт ліфтоў, не закончанае добраўпарадкаванне двара, не зроблены рамонт дваравых дарогаў. На свае звароты жыхары дому атрымліваюць адпіскі.
Акцыя распачалася ў двары, удзельнікі разгарнулі расцяжку: «Ратуйце наш дом! Пр-т Незалежнасці 80. Патрабуем закончыць капрамонт».

«У гэтым доме што не зроблена? Па-першае, чаму так доўга? Мы столькі год плацілі, каб быў зроблены капрамонт. Накапілі дастаткова сродкаў, каб быў зроблены капітальны рамонт. Чаму яго не закончылі? Дзе адказ?» — запытаў адзін з жыхароў дома Віктар Ныркоў.
Праз нейкі час акцыя перамясцілася на ходнікі праспекта Незалежнасці. Агулам у акцыі прынялі ўдзел каля 20 жыхароў дома. Актыў жыхароў пачаў збор подпісаў пад петыцыі да ўладаў.



Не ўсе жыхары рызыкавалі выйсці са двара на пр-т

Збор подпісаў
«Мы патрабуем няўхільнага выканання работ па капітальным рамонце, яго заканчэння і прыцягнення да адказнасці ўсіх чыноўнікаў, па віне якіх жыхары дома 80 па пр. Незалежнасці ў г. Мінску апынуліся закладнікамі сістэмы невыканання i пустых абяцанняў», — сказана ў звароце, які пасля завяршэння збору подпісаў пад ім будзе накіраваны ў шэраг дзяржаўных установаў.

Акцыя пратэсту прайшла ў межах перадвыбарчага пікету кандыдата ў дэпутаты, першага намесніка старшыні Руху «За Свабоду» Юрася Губарэвіча.
«Я задаволены, што хаця б
Па ягоных словах, ён спадзяецца, што будзе станоўчы вынік. «І гэта будзе штуршок, каб не сядзець дома, і ў наступны раз выходзіць і патрабаваць выканання сваіх правоў», — заключыў Губарэвіч.
