
На з’ездзе прысутнічалі 43 дэлегаты з усёй Беларусі, якія мелі жаданьне прыняць удзел у працэсе стварэньня Моладзі Руху «За Свабоду.
На пачатку з’езду шляхам галасаваньня былі абраныя прадстаўнікі працоўных камісыяў. Яны павінны былі забяспечыць сумленны і адкрыты працэс галасаваньня.
Перад зацьвярджэньнем Статуту і Рады на зьездзе выступілі ганаровыя госьці з’езду, намеснікі старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч, Алесь Лагвінец і Галіна Скараход.
Кіраўніцтва выказала пажаданьні, каб Моладзь Руху дзейнічала на падставе мэтаў і каштоўнасьцяў арганізацыі, працэс галасаваньня быў пабудаваны на прынцыпах плюралізму, дэмакратычнасьці, кансэнсусу і адкрытасьці.
Першай абвесткай зьезду было зацьвярджэньне Статуту Моладзі. Пад час гарачай дыскусіі ў статут былі ўнесеныя ключавыя праўкі, а таксама прызначаная камісыя, якая будзе і далей займацца рэдагаваньнем і ўдакладненьнем дакуманту.
Пасьля абеду было ўзьнятае другое пытаньне — прадстаўленьне накірункаў дзейнасьці Моладзі, а таксама прайшлі выступы і галасаваньне за кандыдатаў у каардынатары Рады.
Моладзь Руху «За Свабоду» амаль пачала сваю дзейнасьць. Дэ-юрэ яна пачне існаваць пасьля зацьвярджэньня вынікаў зьезду Радай Руху, якая адбудзецца 3 верасьня.








