Новости Новости Движения

Апазіцыі зброю не давяраюць?

Апазіцыі зброю не давяраюць?

3588 просмотров Брест
Заснавальніка Руху «За Свабоду» Дзяніса Турчэняка на 5 год пазбавілі права мець газавы пісталет.

Актывіста выклікалі ў Маскоўскі РУУС і азнаёмілі з пратаколам забрання газавай зброяй, якой актывіст, маючы афіцыйны дазвол, валодае ужо 15 год. Газавы пісталет, які з’яўляецца ўласнасцю Дзяніса Турчэняка, фактычна канфіскуюць на той падставе, што актывіст у жніўні мінулага году прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці. Тады яго пакаралі штрафам за тое, што ён нібыта перашкаджаў міліцыі затрымліваць Міхася Ільіна.

Тое, што пра газавы пісталет праваахоўнікі ўзгадалі толькі зараз, Дзяніс Турчэняк звязвае з абвяшчэннем пра ўдзел у выбарчай кампаніі старшыні Руху “За Свабоду” Аляксандра Мілінкевіча.

− Сапраўды, у Законе “Пра зброю” ёсць такое палажэнне, згодна з якім чалавек, які прыцягваўся да адміністрацыйнай адказнасці, пазбаўляецца права насіць газавы пісталет. Але чаму міліцыянты ўзгадалі пра гэта амаль праз год пасля майго затрымання і пакарання? Я гэта звязваю з пачаткам новай палітычнай кампаніі Руху “За Свабоду”. З іншага боку, я лічу пакаранне штрафам у жніўні 2009 году незаконным, бо я насамрэч не здзяйсняў правапарушэння. Я спрабаваў абскардзіць рашэнне раённага суда, але вынікаў гэта не прынесла, − распавядае Дзяніс Турчэняк.

Актывіст расцэньвае дзеянні міліцыі, як форму ціску на яго за актыўную грамадзянскую пазіцыю. Яму паведамілі ў РУУС, што пісталет у іх захоўваецца месяц. Калі за гэты тэрмін Турчэняк зброю не рэалізуе, яна будзе знішчана. А гэта ж прыватная ўласнасць, якая каштуе немалых грошаў.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости