Асноўная дзейнасць кампаніі:
— Узмацненне жаночага лідэрства, садзейнічанне раўнапраўя жанчын ва ўсіх грамадскіх сферах;
— Падтрымка і развіццё сацыяльных і палітычных ініцыятываў жанчын-лідэраў;
— Узмацненне жанчын у працэсе прасоўвання дэмакратычных каштоўнасцяў і правоў чалавека.
Выбарчая ініцыятыва «Жанчыны супраць фальсіфікацый» скіраваная на прадухіленне любых магчымых фальсіфікацый падчас выбараў з боку сябраў выбарчых камісій.
У перыяд парламенцкай кампаніі-2016 заклікае сябраў камісій пераадолець страх і залежнасць і зрабіць выбар на карысць дэмакратычных выбараў без фальсіфікацый і падробкі. Мы, усе беларусы, выступаем за незалежную Беларусь з сумленнымі выбарамі, каб здабыць дэмакратычную будучыню.


