Сябра Рады Руху накіраў скаргу ў пачатку ліпеня. «Я налічыў 14 „дзяржаўных“ і 1 расейскі сцяжкоў, плюс іншыя пабочныя прадметы на лабавым шкле (каларадскую стужку на бакавым люстэрку я таксама заўважыў)», — адзначыў Амяльковіч. Пасля гэтага звароту кіраўніцтва аўтобуснага парку № 2 Слуцку пакарала кіроўцаў аўтобусу, у якім быў размешчаны расійскі сцяжок.

«Ваш зварот па пытанні размяшчэння на лабавым шкле аўтобусаў, якія не прадугледжаныя канструкцыяй, разгледжаны ААТ «Мінаблтранс». У ходзе праведзенай праверкі, факты, выкладзеныя ў вашым звароце, пацвердзіліся», - паведамілі ў лісце Мінаблтранса за подпісам выконваючага абавязкі генеральнага дырэктара А.М. Салодкага.
Так, дырэктар філіялу «Аўтобусны парк №2» Валетка М.М. па выніках праверкі быў папярэджаны, што ў выпадку паўтарэння парушэння, яму давядзецца караць сваіх намеснікаў. Акрамя таго, вымовы атрымалі тры супрацоўнікі адміністрацыі філіялу рознага ўзроўню, механік і два кіроўцы.
"Дарэчы, цяпер па Слуцку гарадскія аўтобусы ездзяць чысценькія-прычысценькія ад усялякага шлаку", - пракаментаваў сайту Pyx.by ситуацыю Амяльковіч.
