Прыкладаем расшыфроўку запісу гутаркі:
Вікторыя Свянткоўская: Ну вы позвоните людям своим и скажите, чтобы они дошли сегодня.
Антось Жылко: Ну яны не ўсе у горадзе Мінску. Заўтра прыязджае пару чалавек.
Вікторыя Свянткоўская: Ну а почему они сегодня не приехали?
Антось Жылко: Ну дык на фарміраванне камісіі даецца 3 дні: панядзелак, аўторак і серада.
Вікторыя Свянткоўская: Поэтому документы принесли вчера. Всех обзвонили и всех зарегистрировали...
Антось Жылко: Мы ж подпісы выбаршчыкаў збіралі.
Вікторыя Свянткоўская: Ладно.
Антось Жылко: Ну дык што?
Вікторыя Свянткоўская: Ну пусть приходят завтра.
Антось Жылко: Заўтра, так?
Вікторыя Свянткоўская: Конечно.
Вядомы журналіст і стваральнік інфармацыйнага рэсурсу AFN.BY Алег Муславец таксама вылучаўся ў выбрачую камісію, але прысутнічаць ў панядзелак ня змог. Антось Жылко, падчас тэлефонай гутаркі, яму перадаў словы Вікторыі Свянткоўскай аб тым, што , што сумоўе магчыма ў аўторак і ў сераду да абеду. Па словах Алега, ён прыехаў у райвыканкам 26 ліпеня у раёне
Крыху пазней, сябра ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца Станіслаў Шашок таксама прыехаў у райвыканкам, каб прайсці сумоўе. Яго сустрэла Вікторыя Свянткоўская і сказала, што не можа яго прыняць, бо яна казала, што крайні тэрмін быў сёння ў 8 ранку. На пытанне, чаму так зарана, яна адказала, што рашэнне ўжо прынятае. Хаця, Антосю Жылко было сказана, што час прыёму на сумоўе з 9 да 18 гадзін.
Такім чынам, высвятляецца, што начальнік аддзела арганізацыйна-кадравай работы Вікторыя Валер'еўна Свянткоўская наўпрост схлусіла прадстаўніку ініцыятыўнай групы Алеся Лагвінца.
Багдан Сакалоў
