Па яго словах, на 16 гадзін 10 ліпеня яго ініцыятыўная група ўжо сабрала больш за 1100 подпісаў.
Ініцыятыўная група Вадзіма Левана складаецца з 25 чалавек, сярэдні ўзрост якіх 25 гадоў. Па словах Вадзіма, свае подпісы людзі ставяць даволі актыўна. «Мы падрыхтавалі для выбаршчыкаў сваю народную праграму, праграму рэформаў. Людзі з ёю знаёмяцца і кажуць: о, добрая праграма, можа хоць што зменіцца да лепшага! А калі яшчэ даведваюцца, што я фермер і маю траіх дзяцей — подпісы ставяць адразу».
Пакуль ініцыятыўная група Вадзіма Левана збірае подпісы па кватэрах, але ў бліжэйшыя дні намерана наладзіць пікеты па ўсёй тэрыторыі Наваградскай выбарчай акругі № 57, па якой будзе ён балатавацца, а гэта Наваградскі, Карэліцкі раёны і частка Лідскага. Наваградская акруга налічвае 57408 выбаршчыкаў.
