Паўсюль у межах падтрымкі прамоўцаў кааліцыі Віталь Рымашэўскі, Анатоль Лябедзька, Юрась Губарэвіч і Галіна Скараход сустракаліся з выбаршчыкамі, камандамі прамоўцамі, ладзілі пікеты і міні-мітынгі.
Паездкі па рэгіёнах паказваюць салідарнасць кіраўніцтва з людзьмі ў рэгіёнах, заявіў намеснік старшыні РЗС Юрась Губарэвіч.
«Мы разумеем, у якіх няпростых умовах ім даводзіцца праводзіць кампанію. Мы стараемся ездзіць разам. Наведваць пікеты прадстаўнікоў кожнай структуры Правацэнтрысцкай кааліцыі і тым самым прадэманстраваць еднасць паміж намі і гатоўнасць падтрымліваць адно аднога. Прыезды таксама змяняюць мясцовае палітычнае поле, бо больш людзей падыходзіць да пікетаў. Ім цікава паразмаўляць і з лідарамі арганізацый. Гэта прыцягвае дадатковую ўвагу і дазваляе сабраць большую колькасць подпісаў. Людзі бачаць, што на выбары правацэнтрысты ідуць вялікай камандай і, калі б выбары праводзіліся сумленна, празрыста і дэмакратычны, мы маглі б сфармаваць вялікую фракцыю ў парламенце», — заключыў палітык.
«Гэту кампанію мы выкарыстоўваем, каб дайсці да людзей. Амаль на кожным пікеце за
У сваю чаргу лідар АГП Анатоль Лябедзька адзначыў, што пасланне трох аб’яднаных структур сёння гучыць у тры разы больш моцна і больш аптымістычна, чым калі б гэтыя структуры выступалі паасобку. «Калі мы прыязджаем у нейкі горад, дык нашыя высілкі памнажаюцца на тры. Гэта добрая супраца. Гэта магчымасць кіраваць сваімі партыйнымі амбіцыямі. Гэта стварае каманду. Беларусі не хапае супольнасці і салідарнасці, а гэта дае толькі камандная гульня і камандныя прынцыпы. Мы ў цэнтры ўжо навучыліся слухаць адно аднаго, і вельмі важна гэта перанесці на рэгіёны, на нашыя рэгіянальныя арганізацыі і на наш актыў. Прынамсі, гэта ўжо можна назваць здабыткам для ўсіх трох арганізацый, апроч таго задавальнення, якое людзі маюць ад працы з людзьмі», — дадаў ён.
За тыдзень лідары Правацэнтрысцкай кааліцыі наведалі 10 гарадоў і мястэчак Беларусі.



