Беларусі сёння як ніколі патрэбнае назіранне на выбарах: актыўнае, прафесійнае. Рух «За Свабоду» праводзіць трэнінгі па падрыхтоўцы такіх назіральнікаў. Выкладаюць на іх прафесіяналы, якія добра знаёмыя з выбарчым заканадаўствам і самі неаднаразова выступалі ў ролі назіральнікаў.
Як кажа нацыянальны каардынатар праграмы «Права выбару», кіраўнік магілёўскага Руху «За Свабоду» Алесь Сілкоў, нашыя назіральнікі павінны ведаць выбарчае заканадаўства лепей чым сябры выканкамаў.
Усім ахвотным стаць назіральнікамі на выбарах трэба запоўніць анкету. Спяшайцеся! Колькасць месц для ўдзелу ў трэнінгах — абмежаваная.
