
Скаргу на размяшчэнне на шкле аўтобуса расійскага сцяжка сябра Рады Руху «За Свабоду» накіраваў 19 траўня. «Заўважыў гэтага рашыста ў горадзе пад час руху аўтобусу некалькі дзён таму. Вырашыў дачакацца яго на нейкім прыпынку і сфатаграфаваць», — расказаў сайту Pyx.by Амяльковіч. Ён падаў скаргі пра парушэнні бяспекі руху транспартных сродкаў, недапушчальнасць выкарыстання грамадскага транспарту дзеля правядзання сумнеўнай прапаганды і недапрацоўку ў выхаваўчым накірунку ідэалягічных працаўнікоў.

«Філіял аўтобусны парк № 2 ўважліва азнаёміўся з вашай скаргай ад выкарыстанні пабочных прадметаў на ветравым шкле аўтобуса АЕ
У парку прызналі, што размяшчаць любыя прадметы на лабавым шкле аўтобуса забаронена правіламі дарожнага руху.
З 24 траўня ў парку правялі паўторны інструктаж з кіроўцамі, на якім давялі пра недапушчальнасць падобных выпадкаў, скаргу плануюць агучыць і на сходзе кандуктараў і кіроўцаў.
«А яшчэ ж чакаю і адказ з ААТ „Менаблаўтатрансу“», — дадаў у сваю чаргу Амяльковіч.
