«Здараецца так, што публічна прадстаўнікамі партый агучваюцца пазіцыі па мадэрнізацыі той ці іншай сферы без уліку партыйнай ідэалогіі, што уводзіць у зман выбаршчыкаў альбо паніжае рэйтынг партыі», — каментуе намесніца старшыні Руха «За Свабоду» Галіна Скараход.

Пытанні, па якіх дасягнуты кансэнсус сярод правых і левых (100%):
-
патрэба ў рэформе
-
нізкая якасць паслуг
-
дэманапалізацыя дзяржаўнага абслугоўвання жытла.
-
існуючы механізм удзелу грамадзян у прыняцці дзяржорганамі рашэнняў у галіне архітэктуры і градабудаўніцтва з’яўляецца неэфектыўным.
Асаблівую пазіцыю па ўзмацненні дзяржаўнага уплыву на сістэму кіравання жыллём мае Партыя Працы.
З асцярогай да развіцця рынка прыватных кампаній ставяцца партыі Працы і «Справядлівы Свет».
Супраць павелічэння дзяржаўных датацыяў выступаюць усе партыі, акрамя «Надзеі».

У пытаннях адрасных датацыяў маламаёмасным і пенсіянерам асаблівую пазіцыю займаюць партыя БХД і Рух За Свабоду. Вольга Кавалькова, сябра Нацыянальнай рады БХД, лічыць, што «неабходна удасканаліць механізм размеркавання датацыяў і спрасціць працэдуру атрымання дапамогі для малазабяспечаных сем’яў, а выплаты па камунальных паслугах не павінны перавышаць 20% сямейнага бюджэту».
Выкананне пазіцый па мадэрнізацыі сістэмы ЖКГ, закладзенай нашымі структурамі, пазбавіць насельніцтва ад непамерных выплат на карысць дзяржаўных манаполій, створыць рэальны эфектыўны рынак жылля
Другая тэма апытання — падыход партый да праблемы ушчыльняльнай забудовы. Асаблівую пазіцыю маюць партыя «Справядлівы Свет» і «Надзея», якія лічаць, што ушчыльняць трэба. Усе партыі і арганізацыі, акрамя «Надзеі», лічаць, што патрэбна забараніць забудову на усіх зялёных тэрыторыях.






