«У Еўразвязе на працягу мноства гадоў фармавалася і працягвае існаваць бачанне Беларусі як аўтарытарнай сістэмы, але Лукашэнка заўжды разглядаўся як кіраўнік гэтай дзяржавы, незалежна ад таго, якім спосабам ён прыйшоў да ўлады», кажа Юрась Меляшкевіч, сябра рады Руху «За свабоду».
Па ягоных словах, «пасля таго, як Усходнюю Еўропу ахапілі гуманітарны і вайсковы крызіс, Лукашэнка становіцца ўсё больш прымальнаю фігураю для вядзення перамоваў па пытаннях рэгіянальнай стабільнасці і бяспекі».
