Па яго меркаванні, прыярытэт візіту - бяспечнасць АЭС:
— Атамная энергетыка сама па сабе вельмі небяспечная рэч. А кіраўнік МАГАТЭ якраз прыехаў наведаць наш вучэбны цэнтр, які прысвечаны абароне на выпадак надзвычайных здарэнняў на атамным рэактары, паглядзець, як у экстранай сітуацыі будуць працаваць нашыя службы. Гэта правільна.
Таму што атамная станцыя ва ўмовах аўтарытарызма, ва ўмовах непразрыстай, незразумелай сітуацыі з будаўніцтвам — вельмі вялікая небяспека і пагроза не толькі для Беларусі, але і для яе суседзяў, для ўсяго еўрапейскага кантыненту, — падкрэсліў Юрась Меляшкевіч.
Генеральны дырэктар Міжнароднага агенцтва па атамнай энергіі (МАГАТЭ) Юкія Амана
Беларуская АЭС узводзіцца ў Астравецкім раёне Гарадзенскай вобласці па праекце расейскай кампаніі «Атамбудэкспарт». Генеральным праекціроўшчыкам і падрадчыкам таксама выступае расейская кампанія, ААТ «НІАЭП» — ЗАТ «АСЭ». Станцыя будзе складацца з двух энергаблокаў сумарнай магутнасцю да 2.400 МВт. Увод у эксплуатацыю першага блока запланаваны на лістапад 2018 года, другога — на ліпень 2020 года.
