
У Горках склалася свая традыцыя святкавання гэтай важнай гістарычнай даты. Спачатку актыўныя гараджане раздаюць віншавальныя паштоўкі, а потым ускладаюць кветкі на магілу Войцеха Дамарацкага, студэнта горацкага ВНУ, які загінуў падчас паўстання Кастуся Каліноўскага. Магіла гераічнага студэнта захавалася да нашага часу ў дэндрапарку БДСГА.



Андрэй Бароўка
