Чаго чакае ад гэтага візіту наша заходняя суседка? І ці не апякуцца польскія аптымісты, якія не першы раз спрабуюць супрацу з беларускай дыктатурай?
Старшыня Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч кажа:
«Чым бліжэй мы да Варшавы і Бруселю, тым мы далей ад Масквы. Цяпер сітуацыя такая, што самая галоўная пагроза для нас, для Польшчы, для Еўразвязу — тое, што Масква становіцца больш мілітарысцкай, агрэсіўнай, хоча рэваншу. І трэба яднацца, каб супрацьстаяць гэтай пагрозе. Аўтарытарны жорсткі рэжым таксама можа адыграць тут сваю ролю».
«Я не веру, што Аляксандр Лукашэнка ў пэўны дзень стане дэмакратам, еўрапейскім чалавекам, ён сам шчыра кажа, што есць савецкім чалавекам. Гаворка не вядзецца пра выхаванне Лукашэнкі: калі ставіць такую мэту, мы зноў прайграем. Мова ідзе пра тое, каб адкрыць Беларусь на Еўропу», — даводзіць адзіны дэмакратычны кандыдат у прэзідэнты на выбарах-2006.
