І сапраўды, чаму б не пасупрацоўнічаць? Кіраўнік польскай дыпламатыі заяўляе, што Варшава зацікаўленая ў дыялогу з Менскам без якіх-колечы папярэдніх умоваў. Што праўда, тэмы, на якія заходнія суседзі ніколі не заплюшчаць вочы, таксама застаюцца — найперш гаворка пра сітуацыю з правамі чалавека ў нашай краіне.
Што ж да абяцанак, то свайго выканання чакаюць і тыя з іх, што былі дадзеныя куды раней. Да прыкладу, усцяж падвешанае, а па-сутнасці — заблакаванае беларускім бокам пагадненне аб малым памежным руху.
«У Польшчы ёсць
