— Беларускае прадстаўніцтва выступіла з супольнай ацэнкай, што да правядзення выбараў у Беларусі нельга казаць пра магчымасць удзелу сённяшняга складу «палаткі» ў якасці паўнапраўнага сябра Еўранэст. Гэта будзе залежыць ад таго, наколькі празрыста і дэмакратычна пройдзе выбарчая кампанія ў Палату прадстаўнікоў.
Толькі ў выпадку калі выбары будуць адпавядаць міжнародным крытэрам адносна дэмакратычнасці і празрыстаці, толькі тады можна будзе весці размовы пра прысутнасць Палаты прадстаўнікоў.
Планаваны на сёння ўдзел беларускай дэлегацыі ў працы камісіі па замежных справах у Еўрапарламенце адменены. У сувязі з тэрактамі ў Бруселі цэнтр горада, дзе размешчаны важнейшыя еўрапейскія структуры, паралізаваны. Большасьць еўрадэпутатаў увогуле не змагла даехаць на працу.
Валянціна Лаеўская
