Новости Новости Беларуси

Петтеринг пообещал придерживаться ценностного подхода к Беларуси

Петтеринг пообещал придерживаться ценностного подхода к Беларуси

2924 просмотра Минск
И далее придерживаться подхода к Беларуси, основанного на ценностях, пообещал председатель немецкого Фонда имени Конрада Аденауэра Ханса-Герт Пёттеринг на встрече с белорусскими оппозиционными политиками.

У сустрэчы ўзялі ўдзел сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі, лідары Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька і Партыі БНФ Аляксей Янукевіч, а таксама старшыня і намеснік старшыні руху „За Свабоду” Аляксандр Мілінкевіч і Юрась Губарэвіч.

На думку Губарэвіча, паколькі ў краіне ўжо 20 гадоў пануе дыктатура, хуткіх вынікаў ад падобных сустрэчаў не будзе, але пэўныя зрухі – адбываюцца:

— Гэтыя сустрэчы, у тым ліку і тыя, што меў спадар Пётэрынг, паказваюць, што адбываецца пэўная размарозка сітуацыі і што на сёння прадстаўнікі афіцыйнага боку дэкларуюць жаданне быць пачутымі не толькі на Усходзе, але і на Захадзе, яны гатовыя да дыялогу, да абмеркавання пэўных пазіцыяў, якія займаюць як Беларусь так і Еўразвяз у дачыненні да сітуацыі з правамі чалавека, палітычнымі свабодамі, свабодамі СМІ і так далей.

Гэта пазітыўны сігнал. І ў любым выпадку размовы лепш, чым бойкі і вайна, — кажа беларускі палітык.

Таксама ён падкрэслівае, што прадстаўнікі захаду дэманструюць захаванне сваіх ранейшых пазіцый, і гатовыя сустракацца і размаўляць не толькі з афіцыйным бокам, але і з прадстаўнікамі дэмакратычнай супольнасці Беларусі.

Яна Запольская

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости