У гэты дзень усе, хто помніць, хто любіў і шанаваў Віктара Антонавіча, сабраліся каля магілы нябожчыка ў Русіно, прачыталі малітву і ўсклалі белыя і чырвоныя гваздзікі.
Узгадваючы пра жыццё Віктара Сырыцы, сябры абмяркоўвалі ўсталяванне на яго магіле помніка – якім, на іх погляд, ён павінен быць. Узнікла прапанова надаць імя Віктара Сырыцы сядзібе ТБМ у Русіно, да стварэння якой прыклаў вялікія намаганні наш выбітны зямляк.
