Пётэрынг адзначыў, што дыялог з беларускай уладай не азначае спыненне дыялогу з дэмакратычнай апазіцыяй. Па ягоных словах, «у складанай геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне на першае месца выходзяць пытанні бяспекі, але ХДС заўсёды будзе адстойваць дэмакратычныя каштоўнасці і правы чалавека».
«Для нас важна, каб Беларусь не толькі геаграфічна належыла да Еўропы, але і па прынцыпах пабудовы грамадства і дзяржавы, каб яна актыўна ўдзельнічала ў еўрапейскіх інтэграцыйных працэсах», — падкрэсліў экс-прэзідэнт ЕП.
У вітальным слове палітык адзначыў таксама сваё шматгадовае сяброўства з старшынём Руху «За Свабоду» Аляксандрам Мілінкевічам.
«Мы не лічым, што дэмакратычнае шчасце нам павінны пабудаваць еўрапейцы і амерыканцы, гэта наша справа. Але без шырокай супрацы з імі будзем будаваць значна даўжэй, ды і ў Масквы з’явяцца большыя шанцы ануляваць нашыя еўрапейскія памкненні», — адзначыў у сваю чаргу Мілінкевіч.
Па ягоных словах, «ня трэба ідэалізаваць Захад, але без партнёрства з ім у нас няшмат магчымасцяў на свабоду і незалежнасць Беларусі».
