«Абмяркоўвалi на сустрэчах тэндэнцыі палитыкі новага урада Польшчы адносна Беларусі», — распавёў сайту Pyx.by Аляксандр Мілінкевіч.
Па ягоных словах, «Польшча выступае за развіццё абумоўленага і крытычнага дыялога з удадай, будзе па-ранейшаму падтрымліваць грамадскую супольнасць, беларускую культуру, адукацыю, правы чалавека і дэмакратыю».
«Усходняя палітыка будзе адным з прыярытэтаў замежных стасункаў Польшчы», — падкрэсліў старшыня Руху, дадаўшы, што ўсе «доўгатэрміновыя праграмы — „Белсат“, праграма імя Каліноўскага, Радыё „Рацыя“ захаваюцца і будуць развівацца».
«Польшча супраць ізаляцыі нашай краіны і будзе спрыяць інтэграцыйным праграмам Беларусі з ЕЗ», — заключыў Аляксандр Мілінкевіч.
