«Нават калі не было яшчэ украінскага крызісу, не было яшчэ Крыма, але тады было заўважна, што нашая залежнасць ад Расіі вельмі хутка расце. Яна, у першую чаргу, эканамічная, але ёсць і палітычная», — адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.
Па ягоных словах, ёсць таксама «культурная залежнасць, русіфікацыя праз два апошніх стагоддзі зрабіла сваё, і людзі ў гарадах размаўляюць найчасцей па-руску, не ведаюць сваёй гісторыі».
«Прыяцелі-беларусы, калі скончылі школу, думалі так: спачатку нас захапілі літоўцы, потым далучылі палякі, і ўрэшце прыйшла Расія і вызваліла», — прыгадаў Мілінкевіч, дадаўшы, што «ў свядомасці няма ідэнтычнасці беларускай, але не з нашай віны».
«У школах была забароненая беларуская мова, заўсёды выкладалася раней расійская, а потым савецкая гісторыя. І гэта ёсць вялікая праблема Беларусі. Расія карысталася гэтай дэнацыяналізацыяй», — лічыць старшыня Руху «За Свабоду».
«Беларусы сёння цэняць незалежнасць», дадаў Мілінкевіч, ім важна, што дзяржава «самастойна можа прымаць рашэнні, але не стае фундаменту культурнага і гістарычнай індэнтычнасці».
Поўную размову глядзіце тут. Увага, гутарка вядзецца па-польску.
