




Ва ўрочашча Марачоўшчына ля Косава ў Івацэвіцкім раёне Берасьцейскай вобласьці прыехалі і дыпляматы ЗША, Польшчы, Украіны, Швайцарыі.
Удзельнікі імпрэзы ўсклалі кветкі да валуна з рэльефам Тадэвуша Касьцюшкі, потым наведалі музэй, дзе адбылася тэатралізаваная пастаноўка пра жыцьцё сям’і Касьцюшкаў.
«Беларусы былі ў СССР самым адукаваным народам і адначасова самым дэнацыяналізаваным і саветызаваным. Незалежнасць мы адрадзілі, але наступствы
Па ягоных словах, «немагчыма адрадзіць нацыянальную самасвядомасць без вяртання ў наш пантэон сапраўдных гістарычных асобаў і нашых герояў».
«Касцюшка сярод іх займае асобае месца: сусветна вядомы сын нашай зямлі, які гаварыў аб сабе — нарадзіўся ліцвінам — адна з самых выдатных постацяў. Ён змагаўся ўсё жыццё за ідэю, якая для нас і сёння выключна важная — за Свабоду», — падкрэсліў Мілінкевіч.
Ён адзначыў, што ў міні-спектаклях ў музеі «на выдатнай белмове ігралі і дзеці і дарослыя, польская з’явілася адзін раз, як зачытвалі ліст (і праўда тады пісьменнай мовай была яна), а беларуская гучала з дабаўкамі някепскай французскай».
«Добра, што змагара за свабоду шануе міжнародная супольнасьць. Але вельмі прыкра, што ў Беларусі ён амаль не шануецца. На радзіме няма ні помніку, ягоным імём не названая нават вуліца, у тым ліку ў Менску», — сказаў сайту Pyx.by старшыня Баранавіцкай арганізацыі Руху «За Свабоду» Уладзімір Гундар.
Затое, дадаў ён, «у Беларусі шануюцца каты беларускага народу: Ленін, Свярдлоў, Войкаў, Дзяржынскі і ўся іхняя бандыцкая хеўра».
«Сённяшні дзень — таму прыклад, з Косава не было ніводнага чалавека, а павінны былі быць тут тысячы людзей... Праўду кажуць, няма прарока ў сваёй Айчыне», — заключыў Уладзімір Гундар.
Фота Уладзіміра Гундара, Радыё «Свабода», Радыё «Рацыя»
