Гэтае рашэнне, у найбольшай ступені будзе абумоўленае пазіцыяй беларускага рэжыму ў пытанні рэгіянальнай бяспекі, чым прагрэсам у выкананні «хатняга задання» па аднаўленні правоў і свабодаў грамадзян.
Апазіцыя мусіць захаваць твар і даць сваю ацэнку магчымаму кроку ЕС. Аднак у запале барацьбы за пашырэнне правоў і магчымасцяў, крайне важна падзеляць санкцыі супраць прадпрыемстваў і кропкавыя візавыя абмежаванні ў адносінах да чыноўнікаў.
Ва ўмовах эканамічнага крызісу і магчымай пераарыентацыі беларускіх прадпрыемстваў і бізнесу з расійскага на заходнія рынкі будзе злачынствам заклікаць да эканамічных санкцыяў.
Чыноўнікі, якія бралі удзел у рэпрэсіях супраць палітычных апанентаў і фальсіфікацыях выбараў, мусяць разумець, што не дастаткова адных дэкларацый, каб нешта зрушылася у вырашэнні іх пытання.
Сапраўдным шансам для беларускіх уладаў могуць стаць бліжэйшыя парламенцкія выбары, свабоднае і дэмакратычнае правядзенне якіх на фоне пазітыўных зрухаў у пытаннях свабоды СМІ і дзейнасці грамадскіх аб’яднанняў — кропка адліку для новага ўзроўня стасункаў паміж афіцыйнай Беларуссю і ЕС.
