Новости Беларусь и Мир

Угроза суверенитету как никогда серьезная

Угроза суверенитету как никогда серьезная

2781 просмотр Минск
Самое плохое, что Россия твердо поставила на имперскую политику, и это непосредственная угроза для Беларуси, говорит председатель Движения «За Свободу» Александр Милинкевич.

Стварэнне ў Маскве так званага камітэту „25 студзеня” – адна з праяваў імперскасці і шавінізму, якія апошні час пануюць у Расеі. У камітэт увайшлі такія адыёзныя дзеячы, як пісьменнік Эдуард Лімонаў, адзін з ініцыятараў стварэння ДНР Ігар Стралкоў (Гіркін) і іншыя. Сярод мэтаў арганізацыі – далучэнне Беларусі і Украіны да Расеі.

Па словах кіраўніка Руху „За свабоду” Аляксандра Мілінкевіча, падобныя групы і раней існавалі ў Расеі, але яны доўгі час былі прыхаваныя і, можна сказаць, маргінальныя.

– А зараз гэта сэнс вялікадзяржаўнай палітыкі. Я называю гэта фашызацыяй Расеі, таму што тое, што зараз робіцца ў расейскіх дзяржаўных медыях – гэта прывядзенне грамадства ў стан жорскай, дрымучай агрэсіі. Праўда, гэтая заява зроблена ад імя невялікай групы. Але самае кепскае гэта тое, што Расея цвёрда паставіла на імперскую палітыку. І гэта непасрэдная пагроза для людзей Беларусі.

"Прабеларускія сілы, усе, хто выступае за захаванне дзяржавы, за яе незалежнасць, павінны яднацца. Таму што пагроза суверэнітэту як ніколі сур’ёзная", – лічыць Аляксандр Мілінкевіч.

Генадзь Барбарыч

Источник: www.racyja.com

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:

Последние новости