
«Я звярнуўся ў камітэт па правах чалавека ААН са скаргай на абмежаванне свабоды мірных сходаў. У 2013 мне забаранілі правесці пікет у падтрымку палітвязняў, сказалі, што няма ў нас вязняў - таму і пікет забаранілі. Я там прайшоў беларускія суды і напісаў у камітэт», - распавёў сайту Pyx.by Віталь Амяльковіч.
Па ягоных словах, ў яго «маецца ліст з адказам "адтуль", дзе скарзе быў прысвоены пэўны нумар», і ён «іх турбаваў час ад часу гэтым лістом з пытаннем: "Што чуваць па маёй скарзе?"»
«Паважаны спадар, нажаль, праз выключныя абставіны просім Вас паўторна даслаць першапачатковую скаргу ад 05.06.2013», - ліст з такім складам прыйшоў да сябры Рады Руху 21 студзеня.
Амяльковіч адзначыў, што у яго захаваўся папяровы асобнік скаргі, які ён адсканаваў і даслаў у ААН. Па ягоных словах, у яго ёсць спадзяванні на пазітыўны разгляд скаргі і ён будзе прасіць хутчэй яе разгледзіць.
