Новости Новости Беларуси

Губаревич: мы приветствуем любые шаги на защиту суверенитета

Губаревич: мы приветствуем любые шаги на защиту суверенитета

2652 просмотра Минск
Все действия для защиты независимости Беларуси надо приветствовать, но власти должны быть в этом последовательными, говорит первый заместитель председателя Движения «За Свободу» Юрий Губаревич.

Нагадаем, што 22 студзеня Аляксандр Лукашэнка правёў паседжанне Рады бяспекі, на якім была разгледзеная новая Ваенная дактрына Беларусі. «Мы можам публічна пацвердзіць нашую міралюбівую палітыку і адсутнасць варожасці да іншых дзяржаваў. Разам з тым, заявіць пра рашучасць у адстойванні сваіх нацыянальных інтарэсаў. У тым ліку, калі спатрэбіцца, з выкарыстаннем усё ваеннай арганізацыі дзяржавы», — заявіў ён.

«Як у той показцы: пакуль не загрыміць, мужык не перахрысціцца», — пракаментаваў сайту Pyx.by заяву Лукашэнкі першы намеснік старшыні Руху «За Свабоду» Юрась Губарэвіч. Па ягоных словах, тое, што даўно казалі патрыёты — неабходнасць клапаціцца пра абарону незалежнасці краінаў — да ўладаў дайшло толькі зараз.

«Трэба вітаць любыя крокі, накіраваныя на абарону суверэнітэту. Але ўладам неабходна быць паслядоўнымі ў сваіх дзеяннях. Мала казаць пра знешнія выклікі, ёсць небяспека прыходу рускага свету ўнутры краіны», — адзначыў першы намеснік старшыні Руху.

За гэтыя 20 год бязглуздай палітыкі, дадаў ён, «пусціла карані і ўмацавалася расійская пятая калона, якая ў любы момант можа пераўтварыцца у „зялёных чалавечкаў“, і іх не трэба будзе перакідваць звонку».

«Улада павінна абмежаваць агрэсіўную расійскую прапаганду, забяспечыць рост нацыянальнай свядомасці, у школах павінна весціся выкладанне на беларускай мове. Дзеці павінны мець магчымасць вывучаць сапраўдную беларускую гісторыю і выхоўвацца на сапраўдных беларускіх героях», — заявіў Губарэвіч.

Толькі тады, лічыць палітык, «мы можам мець краіну, якая здолее адстаяць незалежнасць, бо ніякае войска, як паказала сітуацыя ва Украіне, не абароніць краіну, калі не будзе духу ў грамадстве».

Нагадаем, што Рух «За Свабоду» звяртаўся да ўладаў Беларусі з заклікам забяспечыць патрыятычнае выхаванне ў войску, а таксама патрабаваў адмовы ад трансляцыі расійскіх тэлеканалаў у публічных месцах.

Автор: Ольга Быковская

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
  • #41 23.01.2016 22:07 @ ales'

    А якой бяспецы можа ісці размова калі у Беларусі няма мяжы на усходзе ? Хто выкапаў памежныя слупы ? Зяленыя чалавечкі пуціна змогуць патрапіць ў Беларусь безперашкодна ! Чым займаецца Рада бяспекі і Памежны камітэт ?

Последние новости