26 красавіка 2009 года жыхар пасёлка Астравец Іван Крук перадаў свайму суседу газеты «Астравецкі Веснік», «Мірны атам», «Глыток паветра» і «Новы час». Пасля сусед аўтара быў затрыманы міліцыяй, якая канфіскавала ў яго газеты. Сусед растлумачыў міліцыі, што атрымаў газеты ад аўтара.
Аўтар заявіў, што даў газеты суседу, каб праверыць спецслужбы і праваахоўныя органы на прадмет правядзення ў дачыненні да яго аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. 26 чэрвеня 2009 года суд Астравецкага раёна асудзіў аўтара за «распаўсюд друкаваных перыядычных выданняў без выходных дадзеных выдаўца» і падвергнуў штрафу ў памеры 700 тысяч беларускіх рублёў.
Усталяваўшы ў гэтай справе парушэнне права аўтара на свабоду распаўсюду інфармацыі, Камітэт ААН па правах чалавека падкрэсліў, што накладаючы на чалавека, які не з’яўляецца выдаўцом абавязацельствы, выкладзеныя ў артыкуле 22 Закона аб сродках масавай інфармацыі, дзяржава тым самым абмяжоўвае свабоду выказвання меркаванняў.
Камітэт рэкамендаваў беларускаму ўраду прадаставіць Івану Круку эфектыўны сродак прававой абароны, уключаючы пакрыццё судовых выдаткаў і панесенай ім сумы штрафу. Дзяржава павінна прыняць меры па недапушчэнні аналагічных парушэнняў у будучыні, на працягу 180 дзён паведаміць Камітэту аб выкананні рашэння, а таксама афіцыйна апублікаваць яго на беларускай і рускай мовах.
