
Свіслацкі суд абвесціў прысуд двум удзельнікам гэтага мерапрыемства. Ад міліцыі былі 3 сведкі. Усе яны сцвярджалі, што Эдвард Дмухоўскі і грамадскі актывіст Віктар Сазонаў бралі ўдзел у мерапрыемстве ў Свіслачы, а таксама ў вёсцы Якушоўка.
Дмухоўскі і Сазонаў не пагадзіліся з абвінавачаннямі ў пратаколе, а таксама не пагадзіліся з тым, што яны былі ў Якушоўцы. Асноўнае абвінавачанне з боку сведкаў: Эдвард Дмухоўскі і Віктар Сазонаў трымалі бел-чырвона-белыя сцягі.
Суддзя запытала ў аднаго са сведкаў, ці выкарыстана была забароненая сімволіка. На што сведка адказаў, што так – гэта бел-чырвона-белы сцяг.
Абодва, пры гэтым, сьцьвярджалі, што адміністрацыйны пратакол на яго быў складзены з выкарыстаньнем фальшывых фактаў — там было напісана, што яны, акрамя Сьвіслачы, знаходзіліся яшчэ і ў Якушоўцы, хоць насамрэч іх там не было.
Раней Эдвард Дмухоўскі расказаў, у чым яго абвінавачвалі: "У пратаколе напісана, што я выкарыстоўваў незарэгістраваную сімволіку – бел-чырвона-белы сцяг, удзельнічаў у мітынгу, несанкцыянаваным шэсці і ўдзельнічаў у несанкцыянаваным мітынгу ў Якушоўцы, хоць гэтым разам я ў Якушоўцы не быў. Гэта сведчыць пра тое, што пратакол складзены пад капірку, яны нават не прааналізавалі аператыўны матэрыял, які здымалі цягам мерапрыемства".
