Новости Новости Движения

Падарожжа з Антонам Астаповічам

Падарожжа з Антонам Астаповічам

3579 просмотров
Старшыня Таварыства аховы помнікаў у межах агульнанацыянальнай кампаніі «Будзьма беларусамі» запрашае ў чарговую вандроўку па поўных сціплага хараства мясцінах роднага краю.

Гэтым разам Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры
і актывіст Руху «За Свабоду» старшыня БДТАПГК Антон Астаповіч запрашаюць 30 мая у сяброўскае падарожжа па маршруце:

  • Новая Мыш — касцёл Аб’яўлення Панскага 1825 г. з унікальнымі рэнесанснымі інтэр’ерамі з нязвізскага бенедыктынскага касцёла, драўляная Спаса-Аб’яўленчая царква 1859 г., забудова мястэчка.
  • Моўчадзь — Петрапаўлаўская царква друг. пал. 19 ст., млын, карчма, сінагога, местачковая забудова.
  • Дварэц — нэабарочны касцёл Божага Цела пач. 20 ст., Пакроўская царква друг. пал. 19 ст., руіны вадзянога млына, пахаванне Пратасевічаў (Дварэцкі анёл).
  • Раготна — касцёл Анёлаў Апекуноў сяр. 19 ст. Класіцызм.
  • Рандзілоўшчына — касцёл Сэрца Езуса 1822 г., старадаўнія могілкі
  • Вензавец — Петрапаўлаўская царква 1875 г.
  • Дзятлава — Успенскі касцёл сяр. 18 ст. у стылю барока, палац Палубінскіх — Радзівілаў 18 ст., драўляная царква пач. 20 ст., местачковая забудова 19 — пач. 20 стст.

Падрабязная інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах (+37529)1117332, (+37517) 2627343 альбо на сайце http://pomniki.budzma.org.

Комментарии посетителей

Имя: не обязательно
E-mail: не обязательно
Комментарий:
    список комментариев пуст

Последние новости